+375 44 456-77-66
Адрес
  • Минск
Телефоны
Емейлы
Время работы
  • Пн-Пт: 10:00–19:00
Страницы в соц. сетях

Пост

  • Былі ў паходзе ў апошнія выходныя ліпеня. Кампанія сабралася клёвая, апынулася, што пэўных людзей ведаю з ранейшай працы.
    Праграма на сайце адпавядае рэчаіснасці (адзінае крыху састарэўгы расклад электрацый), інструктар адпрацавала цудоўна, кампанію нам склалі яшчэ тры сабакі ўдзельнікаў (было нечакана, але і ненапружна).
    Першая частка пахода пасля збора на станцыі - звычайныя вясковыя і лясныя дарогі, пасля возера пачынаецца багнюка, мяккасць якой моцна залежыць ад надвор'я. На мой погляд, закрытага абутку цалкам дастаткова (трэба толькі ўлічваць, што абутак можа цалкам прамокнуць, калі ступіць не туды).
    Краявіды пасля выхаду да возера найцудоўнейшыя. Ежа смачная. Раю паход як спосаб змяніць наваколле на выходныя.

    З.ы. дабрацца да Слаўнага можна на гадзіну хутчэй за дадатковыя прыкладна 8 р, калі штадлерам Мінск - Орша даехаць да станцыі Крупкі, а там перасесці на электрацыю Мінск - Орша, што адпраўляецца за гадзіну да штадлера. Адзіны нюанс: квіткі на штадлер варта набываць загадзя.