+375 44 456-77-66
Адрес
  • Минск
Телефоны
Емейлы
Время работы
  • Пн-Пт: 10:00–19:00
Страницы в соц. сетях

Пост

  • dzedfyodar
    • Водгук Паўла Пясецкага, удзельніка паходу 12-13.08.2017:

    Справаздачы ды уражаньнні ад праведзеных выходных не маю звычкі рабіць, але выключна таму, што паважаю справу, якой вы займаецеся ды зычу ей развіцця й дабрабыту напішу пару радкоў пра прамінулы паход.

    Адразу пачну з таго, што б сам зрабіў іначай па арганізацыйных пытаньнях:

    1. Паколькі ўсе удзельнікі вандроўкі мелі смартфоны ды, магчыма, мэсанджары на іх - было б някеспка стварыць невялікую групавую гутарку дзеля аператыўнага інфармавання усіх ўдзельнікаў пра расклад руху транспарта, да прыкладу, або магчымасці аб'яднацца з іншымі ўдзельнікамі дзеля заезду на машыне з падзелам расходаў на бензін.

    2. Пажадана ведаць, чым будуць карміць арганізатары на прыпынках ды стаянках, каб людзі, якія аддаюць перавагу дыетычнаму харчаванню (вегетарыянцы, веганы ды іншыя) мелі магчымасць загадзя замовіць ці набыць для сябе прадукты, або прадугледзіць змяненні ў меню на карысць іншых прадуктаў і страў.

    Працай Вашых супрацоўнікаў я задаволены цалкам. У мяне не ўзнікла да іх ніякіх пытанняў ні папярэдне, ні па ходзе вандроўкі да іх, ці да інструктараў.

    Ветлівыя, дабразычлівыя ды прыязныя людзі.

    Па астатніх пытаннях:

    агулам вандроўку аценьваю станоўча.
    можна й варта ісці пачаткоўцам. У мяне асабіста былі толькі пытаньні па кіраванні канём. Сам я даўно вандрую і простыя бытавыя моманты мне даўно вядомыя.
    да апісання на сайце я б дадаў месца пачатку вандроўкі, пазначанае на гугламапе, або проста карцінкай адтуль жа. Старынак у нас шмат, можна заблытацца.
    чакалася, што маршрут будзе крыху большым. Але пасля вандроўки я упэўніўся, што яго было цалкам дастаткова дзеля таго, каб атрымаць задавальненне й нават крыху стаміцца.
    са спісу абсталявання мне так і не спатрэбіўся шлем, але вельмі дарэчы былі-б боты з высокай халявай або гамашы са скуры. Нажаль, ў стайні апошнія былі толькі ў адным экземпляры.
    у меня толькі агульнае пажаданне ўсім, хто жадае хадзіць у паходы - рыхтуйцеся атрымаць асалоду ад вандроўкі нават там, дзе вы яе звычайна не заўважалі. Цяжар спраў паўсядзённых лепш пакінуць дома.
    пажадаю Вам і Вашай справе поспехаў і развіцця!
    Яшчэ маю жаданне выказаць словы падзякі гаспадыні стайні - Алене, да нашым інструктарам - Алесі, Жэні і Машы.

    Аддзячце таксама Насту Грыневіч, за запрашэнне і зробленную працу па арганізацыі вандроўкі.

    З павагай, удзельнік коннай вандроўкі "Ілья", Павал Пясецкі