+375 44 456-77-66
Адрес
  • Минск
Телефоны
Емейлы
Время работы
  • Пн-Пт: 10:00–19:00
Страницы в соц. сетях

Пост

  • dzedfyodar
    • Водгук Кірылы Сінюціча, удзельніка сплава, праведзенага 24.06.2017:

    Работай супрацоўнікаў офіса, інструктруктараў, каардынатараў я задаволены. Агульнае уражанне аб паходзе добрае, нягледзячы на дождж.

    Па складанасці - лічу, што гэта добры паход для навучэння сплаву на байдарках і атрымання першага уражанню ад такога віда актыўнасці, адпаведна пры наяўнасці інструктараў у гэты паход можна ісці без досведа.

    Апісанне на сайце: у апісанні варта пазначыць (не памятаю, ці было гэта), што ў аднадзённым экспрэс сплаве гермамяшкі не могуць быць прадастаўлены ўсім удзельнікам пахода: у асобных удзельнікаў гэтага пахода адзначаная акалічнасць выклікала пытанні, а таксама пра неабходнасць мыцця байдаркі па завяршэнні пахода (складанасцяў гэты працэс не выклікаў, але для удзельнікаў гэтая акалічнасць была нечаканай, як мне падалося).

    Пэўных чаканняў ад паходу ў мяне не было, таму не магу сказаць, што паход апдавядаў ці неадпавядаў чаканням. Па спісу снараджэння заўваг не маю. Адказы на іншыя пытанні ўжо ёсць у гэтым тэксце.

    Добрага вечара і цудоўнага настрою!